Справу актывіста Руху зноў пераглядаюць
Суддзя Мінаблсуда сп. Герасін падтрымаў скаргу клецкага начальніка ЖКГ на рашэнне Нясвіжскага суда пра невінаватасць Сяргея Панамарова. Нагадаем, у працяглым разбіральніцтве справы пра нібыта абразу Сяргеем Панамаровым клецкага начальніка ЖГК сп. Навіцкага, Нясвіжскі раённы суд, куды справа была накіравана ў мэтах аб'ектыўнага разгляду, паставіў кропку. Вінаватасць актывіста Руху "За Свабоду" была прызнана недаказанай. Аднак, клецкі начальнік падаў касацыйную скаргу ў Мінскі абласны суд. Суддзя сп. Герасін яе падтрымаў і пастанавіў разгледзіць справу Клецкім раённым судзе больш уважліва.
Цяпер справа накіраваная на перагляд у Клецкі раённы суд, суддзі якога традыцыйна вельмі непрыязна ставяцца да Сяргея Панамарова.
Цікава, што іншы суддзя Мінскага абласнога суду ўжо адмяняў рашэнне Клецкага райсуда пра пакаранне буйным штрафам Сяргея Панамарова і накіроўваў справу на перагляд у іншы раён. Там актывіста фактычна апраўдалі. Былі нават пакараныя міліцыянты за незаконныя дзеянні ў адносінах да актывіста. І вось усё пайшло па другому кругу.
Пакрыўджаны начальнік намагаецца "чорнае" ператварыць у "белае". Ну што ж, у нашай "дэмакратыі" ўсё цалкам магчыма.
таварышч Навіцкі - начальнік Клецкай ЖКГ
|