Вольны Нясьвіж
Среда, 27.11.2024, 01:32
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 8
Гостей: 8
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2012 » Февраль » 21 » Старты нясьвіскіх начальнікаў
01:41
Старты нясьвіскіх начальнікаў

Стартаваць і ня рыпацца

У нядзелю 19-га лютага у Нясьвіжы стартавалі лыжнікі. З раніцы на лыжню выйшлі каманды працоўных калектываў раёна, а бліжэй да абеду стартаваць давялося кіруючаму саставу. Але большасьць начальнікаў не стартавала, высунуўшы замест сябе маладзейшых падначаленых. Яно можа і правільна, бо гэткія старты (з пад палкі) могуць прывесьці зусім не да аздараўленчага эфекту, а хутчэй наадварот – да падрву здароўя, а то і яшчэ горш.

Спаборніцтвы па лыжным гонкам  сярод "рукавадзяшчава састава” рэч зусім няновая і мае пачатак яшчэ ў далёкія 80-я гады мінулага стагоддзя. Але зараз гэтая зьява дасягнула абсурднага ўзроўню ненармальнасьці. Кіраўнікі прадпрыемстваў, як і ўсё насельніцтва, вельмі запалоханыя людзі. Яны баяцца аслухацца любога распараджэньня зьверху. Калі сказана на лыжню, значыць памры, але выходзь, а то як бы чаго ня выйшла. Можаш – ня можаш, хочаш – ня хочаш, а выходзь.

Цяперашнія "рукавадзяшчыя” старты нагадваюць крыху больш балаган, чым спаборніцтвы. Вакол ўдзельнікаў круціцца вазьніца з запрэжанай у вазок кабылай. Хочаш – сядай і айда зь ветрыкам па парку, як на ярмарцы. А хочаш – да тваіх паслуг буфеты з шашлыкамі і пачастункамі. Да ўсяго яшчэ ўражваюць знатныя падарункі, падрыхтаваныя для пераможцаў у спаборніцтвах. Кошты іхныя сягаюць да астранамічных, па цяперашнім часе, вышыняў і вагаюцца на ўзроўні месячных заробкаў радавых калгасьнікаў і рабочых. Напрыклад, цяперашнія школьнікі абыходзяцца ўвогуле бяз прызоў, хапае і граматаў, а для рукаводства і па 800 тысячаў за штуку не шкада. Відаць, што для іх гэта дробязі. Якія ж тады заробкі ў начальнікаў на дадзеным моманце? Здаецца, што засакрэчваньне іхных памераў сапраўды мае сэнс.

Ну што ж, "ўдарым” яшчэ разок лыжным прабегам па бездарожжу і эканамічным развале, глядзіш можа і дапаможа. Ды як жа ня ўдарыць, калі сам лукашэнка што год рэгулярна "ударае” то лыжнай палкай, то хакейнай клюшкай, то тэніснай ракеткай. А гэта ўжо закон для ўсіх, паспрабуй толькі ня ўдарыць!


Фінішныя шкваркі прыгатаваны. Знойдзецца і чарка

Выконваецца памяркоўны рэжымны "гасударствянный" гімн 

Перад стартам

Слова да ўдзельнікаў лыжні трымае "рукавадзіцяль" раёна
Просмотров: 487 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Февраль 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz