Свінячая казка
Пра свінтуса
Алекса па мянушцы Генералісімус і
маленькага падсьвінака Мікі па мянушцы Генералёнак, пра свінячы выбарчы балаган
і пра тое, як мясьнік зрабіў свой выбар у свінарніку.
Аднойчы на адным з калгасных падворкаў, што нейкім
цудам захаваўся на водшыбе квітнеючага фермерскага гаспадарства, атрымалася
неспадзяванка. Старшыня калгаса моцна запіў і недзе знік, пакінуўшы жывёльны
статак на волю лёсу. Трэба было нешта рабіць, а на скотным двары ніхто не
зьяўляўся і ніякіх распараджэнняў не даваў. У гэтай сітуацыі вылучыўся малажавы
парсюк, які меў зычны голас і нахабны характар. Звалі яго тады ў свінарніку
проста Алексам. Парсючок хутка перахапіў ініцыятыву і завалодаў сымпатыямі не
толькі калгаснага свінства, але і іншых свойскіх паднявольных жывёлін. Таму яго
з вялікаю перавагай і абралі ў важакі статка.
Закіпела тады справа. Малады храк з раніцы да
вечара лятаў па двары і нястомна лямантаваў, павучаў кінутых пад яго ўладу
жыхароў занядбалага калгаса. Даваў катэгарычныя распараджэнні курам, як
высіджваць куранят, каровам, як правільна нагульваць малако для адкорму свіней
і шмат чаго іншага. Ішоў час, калгасныя свінні паступова занялі
прэвілігіраванае становішча, зрабіліся гаспадарамі жыцця і ўвесь час жэрлі,
жэрлі і жэрлі запасы харчавання, дастаўшыяся калгасу ў спадчыну з даўніх часоў.
Храк раздаўся ў таўшчыню, абзавёўся маладымі
свінкамі, а таксама патомствам. У калгасе яго называлі, як і раней Алексам, але
ўжо па мянушцы Генералісімус з вялікай літары. Ён, як і раней лятаў і
лямантаваў і за ім увесь час чапляўся за хвост маленькі падсвінак Мікі па
мянушцы Генералёнак. Усё было слаўна і калгасны статак адчуваў сябе шчаслівым і
накормленым, але лета набліжалася да сканчэння і кармы таксама канчаліся. Трэба
было нешта рабіць, але свінні умелі толькі жэрці да дзяліць паімж іншымі
восабямі статка ўсё, што валялася пад нагамі і даставалася на халяву. Справы
ішлі да таго, што галодны статак мог у перспэктыве зжэрці і самога
Генералісімуса разам з іншымі адкормленымі парсюкамі. Каб пазбегнуць гэтага
лёсу галоўны храк вырашыў амаладзіцца, абвесціўшы ўсім, што ён аднаго ўзросту з
падсвінкам Мікі і значыць, што яшчэ не нагуляў патрэбнай свінячай вагі.
Гэтая інфармацыя была праглынутая статкам моўчкі
таму свінячы рэжым вырашыў замацавацца і надалей з дапамогай правядзення ўсеагульных
выбараў храка Генералісімуса.
У гэты час у статку ўжо адчувалася недаяданне і
недавер да свінячага кіраўніцтва, наспявалі непрадказальныя падзеі і аднойчы
перад сабраўшыміся жывёлінамі з прамоваю выступіў сіваваты бычок:
"Падводзячы рысу склаўшайся сытуацыі варта спытаць
сябе, паважаныя жыхары нашага скотнага двара: дык ці трэба хадзіць на масоўку
спектакля, куды ілжывая свінячая ўлада спрабуе загнаць кожнага жыхара нашага
калгасу, каб засьведчыць карцінку фальшывай дашчэнту "дэмакратычнай дыктатуры”?
Якія выбары, калі рэжым парсюкоў прапануе і
раскручвае толькі адну персону знакамітага храка Генералісімуса, заткнуўшы
астатняе свінячае насельніцтва інфармацыйна-ідэалагічным кляпам?
Якія праўдзівыя вынікі галасавання ў выкананні
паслухмяных падкаблучных свінячых камісіяў, гатовых выканаць любы (нават
злачынны) загад хоць крышачку вышэйстаячага секача? Ды і сам галоўны храк
аднойчы прызнаўся, што і да гэтага часу фальшаваў вынікі нашага выбару, мяняючы
лічбы галасавання, як яму гэта падабалася.
Якая перамога можа быць, калі на любым узроўні
будуць агучаны любыя заказаныя вярхоўным свінячым рукаводствам лічбы?
Адказ напрошваецца адзін – няхай злачынны рэжым
"выбірае” сябе сам, бяз нашага ўдзелу. Няхай сам прыходзіць на пустыя ўчасткі,
сам сябе заганяе туды начальніцкімі ўказамі, няхай сам распісваецца ў спісах,
сам бярэ і ўкідвае бюллетэні, малюе заказныя лічбы і сам іх агучвае на ўвесь
фермерскі свет. Усё роўна ён гэта зробіць, як заўсёды. А мы сваім удзелам
толькі створым гэтаму абрыдламу свінацарству прыстойны выгляд. Няхай жа гэтае
свята "вольнага волевыказвання” закормленых парсюкоў адбываецца на пустых
участках. Навошта нам марацца ў злачынны гнойны бруд? Ферма не разваліцца, а
царскі свінячы рэжым адчуе, што ён зусім голы і адзін адзінёшанек на скотным
двары.
А ў гэты час, пакуль на скотным двары кіпелі
бурныя спрэчкі, свой выбар зрабіў той, хто недасягальна стаяў па над усім гэтым
балаганам і пра каго ужо паспелі многія нават забыцца. Свой выбар зрабіў калгасны
мяснік, які нечакана аднекуль з’явіўся і адразу прыступіў да выканання свайго
прызначэння. Ён ацаніў Генералісімуса Аллекса не па фалішывым запісе ў акце аб
нараджэнні падсвінакаў, а па натуральна наетым сытым карку храка, раз’еўшагася дзякуючы
неабмежаванаму апетыту.
Тут і казачцы канец, а хто слухаў – маладзец.
Оруэл Мудзішчаў
|