Народныя меркаваньні
Нарадзіцца бяз бацькі яшчэ не бяда, а вось вырасьці і стаць байструком - зусім іншая справа (рэд.)
У кожнага нармальнага чалавека ёсьць бацькі – маці і бацька. Нават калі іх ужо няма ў жывых, альбо жывуць у разводзе, паасобку, альбо пазбаўлены волі й знаходзяцца за кратамі, чалавек усёроўна ведае сваіх бацькоў.
У пакрыўджаных лёсам – часьценька няма таты. Дакладней, ён калісьці заглядваў да мамы, але хутка зьнікаў у невядомым напрамку, пакідаючы маму будучага байструка ў “цікавым” становішчы.
Ішлі гады, мама выпестывала з апошніх намаганьняў выпадкова народжанае дзіця. Дзіця расло, нават ня ведаючы, хто яго бацька. У таемнай зайздрасьці да іншых дзяцей паступова накаплялася зласьлівасьць на усіх і ўся. Мама ад безнадзейнасьці і ад адсутнасьці асабістага жыцьця, выхоўвала свайго хлапчука па-жаночаму аднабока, прымушала цярпець, калі трэба было пастаяць за сябе. Палівала, пакрыўджанае аднагодкамі дзіця горкімі сьлязьмі і прыгаварвала: ”Вось вырасьцеш, сыночак, тады усім пакажаш!”…
Па-дзіцячы “намёртва” фіксавалася ў душы падлетка спачатку – крыўда, а з гадамі – злосьць, пасьля – пачуцьцё помсты. Хоць і паступова, але непазьбежна, розум паражаўся шызафрэніяй. Душа байструка запаўнялася незапатрабаванасьцю грамадзтва, зашчэмленнасьцю асобы, падазроннасьцю, злобнасьцю, страхам.
Але яму заўсёды хацелася каб усё было, як ў іншых. Хацелася ведаць свайго тату, быць самастойным і дужым, сьмелым, незалежным. Але было ўжо вельмі позна.
Байструк зь дзяцінства быў увязнуўшым, хоць і ў дзіцячых, але грахах: недзе ў суседзкіх кур выкалупліваў з гузна яйкі, падглядваў за любоўнымі ўцехамі суседкі з каханкам, часта дражніў аднагодкаў, якія ня прымалі яго ў свае гульні і рабіў ім гадасьці.
Байструк рос, расло і хворае ўжо самалюбства. З кожным днём і з кожнай гадзінай ён марыў вылучыцца сярод іншых, нармальных. І не дай Бог, каб такі чалавек атрымаў якую-небудзь уладу над людзьмі, але...!
Сяргей.Панамароў
|