Адмарожаныя амапаўскія гарылы ў
мястэчку Крупкі наводзілі "парадак” метадамі, якія для іх даўно ўжо зрабіліся
нормаю ў дачыненьні да палітычных мерапрыемстваў. Бяззаконьне і
ўседазволенасьць бандытаў ад улады дасягнула пэўнай мяжы і перакінулася на ўсё
грамадства. Трэба шарахацца ад гэтых прадстаўнікоў правабяспарадку, бо невядома
што ім прыдзе ў іхную плоскалобую галаву. Нешта падобнае адбывалася ў часы
гітлераўскай акупацыі Беларусі. Тады на нашых вуліцах таксама сноўдалі
адмарозкі ў такой жа чорнай уніформе і ніхто ня ведаў чым можа скончыцца
сустрэча зь імі. Вядома толькі адно, што і тыя і другія ніякай адказнасьці ні за
якія свае дзеяньні не нясуць.
У Крупках (Менская вобласьць) пачынаюць судзіць маладых людзей, якіх затрымалі ўчора 18-га лістапада на дыскатэках і ў начных клюбах.
Мясцовы актывіст АГП Аляксандар Бандарэнка паведаміў «Свабодзе», што некалькі дзясяткаў затрыманых абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыі.
«Пачынаючы зь вечара пятніцы ў нас у Крупках адбывалася нешта дзікае і незразумелае. 18 лістапада ў горадзе нечага зьявіўся міліцэйскі „аўтазак" і нарады спэцназу міліцыі. Яны сталі ўрывацца на дыскатэкі і ў вячэрнія клюбы. Там сталі хапаць практычна ўсіх маладых людзей, якія трапляліся пад руку, зьбіваць дубінкамі і нагамі, грузіць у машыны і адвозіць у мясцовае аддзяленьне міліцыі», — паведаміла раней кампаніі «Гавары праўду» адна з жыхарак Крупак, якая прадставілася Тацянай.
Аляксандар Бандарэнка пераказаў размову з спэцназам міліцыі. Тыя, маўляў, заявілі, што будуць прыяжджаць з рэйдамі кожныя выходныя.
18:45 У Крупках пачалі выносіць першыя выракі, перадае Ганна Бандарэнка. Некаторым хлапцам даюць грашовыя штрафы, некаторых зноў накіроўваюць у міліцыю. А вось Руслану Вялюху пашанцавала. Прадавачка крамы заяівла на судзе, што ён ня лаяўся, а паводзіў сябе прыстойна. У выніку суд не прызначыў Руслану ніякага пакараньня.