Им усё мала грошай
Платны праход праз Нясьвіскі парк ужо існуе не адзін год
У Нясвіжы плануюць зрабіць платным уваход у Фарны касцёл. Грошы будуць збіраць прадстаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства "Нясвіжтурыст".
Дырэкцыя прадпрыемства кажа, што грошы пойдуць у гарадскі бюджэт і на ўтрыманне фасаду святыні. Парафіянаў абяцаюць пускаць бясплатна. Праўда, невядома, як адрозніць нясвіжца ад госця горада. "Нясвіжтурыст” пераконвае: "За наведванне Нясвіжскага радзівілаўскага парка ад прыезджых ужо бярэцца па 1500 рублёў, і мы адрозніваем нясвіжца ад прыезджага".
Цяпер жа кантралёрам давядзецца запомніць у твар 35 тысяч чалавек — менавіта столькі людзей жывуць на Нясвіжчыне. www.euroradio.fm Іван Юрашчык
|