Банда ўзброеных адмарожаных эсэсаўцаў у касках зьбівае людзей і ў тым ліку маладых дзяўчат. Іхныя твары, як і ў сапраўдных крымінальнікаў, схаваныя за шчыткамі і маскамі - менавіта гэтак спадручна матэрыялізаваць свае мярзотныя садысцкія памкненьні. Бяспакаранасьць дзеяньняў бандфарміраваньняў забясьпечваецца дзяржаўным рэжымам, які поўнасьцю узурпаваў уладу і ўтрымлівае яе з дапамогай гэтай арміі вырадкаў. Вырадкі - гэта не зьнявага, гэта звычайнае абазначэньне людзей, якія вырадзіліся свайго роднага, забыліся на сваю мову, карані, традыцыі, прыстойнасьць. Ганьба.
Відэа, якое вы ўбачыце ніжэй, зьнятае спецслужбамі рэжыму. Зьмясьціў яго ў нэце чалавек, які хаваецца пад нікам "враг белорусской оппозиции". Але галоўнае не гэта, а відэасьведчаньне, якое дэманструе зьбіцьцё дзяўчат. Гэта нечым нагадвае фоткі гітлераўскіх мярзотнікаў, якія здымаліся на фоне сваіх ахвяраў ў час другой сусьветнай вайны.