Адзіная ў Беларусі брама-канюшня
Адзіная ў Беларусі брама-канюшня захавалася ў Вялікай Ліпе, што пад Нясьвіжам. Належала брама да сядзібы Абуховічаў (канец ХІХ ст.), ад якой ацалеў таксама адзін флігель і гаспадарчыя пабудовы.
Такое спалучэньне брамы — менавіта з канюшняй — напраўду ўнікальнае. Звычайна брама магла быць спалучаная з дамочкам вартаўніка, гадзіньнікавай вежай, жылымі памяшканьнямі, у храмах — са званіцаю.
Але самае цікавая дэталя хаваецца ў сярэдзіне брамы…
…два сымэтрычныя арыгінальныя картушы, якія выяўляюць рыцараў. Бадай, такія штукі ды яшчэ так цудоўна захаваныя таксама для нас — унікальныя…
Троху далей, зьлева за брамаю, у Вялікай Ліпе варта пабачыць надзвычай цікавы сьвіран, дзе фасад мураваны, а сам аб’ём — драўляны:
Ацалелы флігель
|