Напрыканцы турыстычнага сэзону
Сканчаецца турыстычны сэзон турыстаў-воднікаў. Варта ўзгадаць апошнія падарожжы, зладжаныя нясвіжскім турклубам “Вандроўнік”.
Падарожжа па рэках Сула і Нёман. Удзельнічалі школьнікі. Тры дні, чэрвень месвяц. У дачнай вёсцы Навапольле можна сустрэць мажнага дзіка, які не адмовіцца ад кавалка хлеба, альбо іншага пачастунку. Ня варта яго палохацца, бо ён выгадаваны мясцовым грамадзянінам і прывык да людзей.
Рака Сула вельмі зьвілістая, з таплякамі і паваленымі дрэвамі, але цікавая, упадае ўз шырокі імклівы Нёман з лясістымі прыгожымі берагамі. Вандроўка скончылася ўвёсцы Яромічы, Карэліцкага раёну.
Іншая каманда турклубу наведала, у дзьвухтыднёвым падарожжы Кольскі паўвостраў – р.Умба.
Расейская глыбінка не радуе сваім выглядам. Здаецца, што "Вялікая Расея" няўмольна прагнівае і правальваецца ў эканамічную багну. Прынамсі гэткае адчуваньне авалодвае сьвядомасьцю пасьля наведваньня Карэліі і Кольскай паўвыспы. Петразаводск, Вялікі Ноўгарад, Кандалакша і іншыя гарады пакідаюць прыкры настрой неўладкаванасьцю, абыякавасьцю, беднатой. Вока радуе толькі хіба пакуль яшчэ не збэшчаная прырода, што задавальняе турыстаў. Але сэрвісам там і ня пахне.
Алесь Язьвінскі
|