Падведзеныя вынікі конкурсу «Беларускi настаунiк 2010 года» Сёлета пераможцау вызначала журы пад старшынствам прафесара Аляксандра Казулiна. У канцы навучальнага года дыпломы лепшых атрымалi дырэктар Залужскай СШ Стаубцоускага раёна Кандрацiна М.Р. (матэматык), настаунiк фiзiчнага выхавання СШ № 3 г.Нясвiжа Язвiнскi А.Р. i настаунiк бiялогii i геаграфii Багушэвiцкай СШ Бярэзiнскага раёна Сiнiла А.М., а таксама адзначана праца беларусаведау Жаунярчук Л.В. (СШ № 2 г.Пружаны) i Паулавец Р.П. (Чысцiнская СШ Маладзечанскага раёна).
Пачынаючы з 2007 года Таварыства беларускай школы сiстэматычна праводзiць конкурс «Беларускi настаунiк», згодна вынiкау якога штогод ганаруе педагогау адукацыйных устаноу (акрамя ВНУ), якiя вядуць навучанне I выхаванне па-беларуску. Дыпламантамi яго сталi дзесяткi лепшых настаунiкау Беларусi. Ужо названа 12 пераможцау. У розны час старшынямi конкурсау былi вядомыя педагогi i грамадскiя дзеячы такiя, як Нiл Гiлевiч, Генадзь Бураукiн, Уладзiмiр Арлоу, Алесь Лозка. На здымку пераможцы разам з сябрамі ТБШ і старшынём журы А. Казуліным. Інфармацыя ТБШ
|