Вольны Нясьвіж
Суббота, 30.11.2024, 12:14
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Март » 27 » З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, ДНЁМ ВОЛІ ЎСІХ НЯСЬВІЖАН
15:48
З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, ДНЁМ ВОЛІ ЎСІХ НЯСЬВІЖАН

Сьвята сьвятаў Беларусі

Які беларус ня ведае, што за сьвята 25 сакавіка?

Той, хто ня ведае – не беларус.

Жыць на гэтай многапакутнай зямлі, карыстацца зь яе багацьцяў, добрасумленна працаваць, дапамагаць людзям, казаць, што "я белорус, потому, что роділся  і вырос в Белорусіі” – зусім не азначае, што ты беларус, хутчэй наадварот.

Калі атрымліваецца так, што чалавек вырадзіўся – гэта ня толькі яго асабістая бяда. Гэта бяда дзяржаўнага ўзроўню, гэта праблема ўсёй Беларусі. Дзяржава клапоціцца аб кожным сваім грамадзяніне, але толькі ў тым выпадку, калі яна нацыянальная. Калі людзі спачуваюцца паўнавартаснымі чальцамі ў адной вялікай сям’і, калі клапоцяцца аб сваіх нацыянальных сьвятынях, шануюць сваю гісторыю, калі іх аб’ядноўваюць агульныя клопаты, дасягненьні, духоўныя каштоўнасьці. Нажаль  - гэта пакуль не пра нас у сваёй большасьці.

Нашыя суседзі: палякі, літувісы, у большасьці – украінцы, а таксаманароды іншых цывілізаваных разьвітых краінаў сьвету ніколі не забываюць хто яны ёсьць. Сваю мову, веру, гісторыю, культуру.

25 сакавіка ў 1918-м годзе лепшыя зь лепшых беларусаў у неймаверна цяжкіх умовах захопніцкіх войнаў з Захаду і з Усходу, стварылі нашу нацыянальную дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Праз тры сотні гадоў пасьля страты незалежнасьці краіна адрадзілася і зноўку здабыла, хоць і на непрацяглы час, самастойнасьць.

Гэта сапраўднае нацыянальнае сьвята для беларусаў. Гэта – галоўны дзень у гісторыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Гэта – Дзень волі, гэта – сапраўдны дзень Незалежнасьці! Гэта азначае, што жыве Беларусь, што ня ўсе вырадзіліся за апошнія 400 гадоў "братэрскай” акупацыі, Заходняй і Усходняй.

Дык няхай жыве наша мова, наша воля, наша памяць, наш многапакутны род!

Жыве Беларусь!

РS. У менску ў гэты дзень акупацыйныя ўлады забаранілі правесьці сьвяточны мітынг і шэсьце. Беларусаў, якія намагаліся прайсьці ў парк Я.Купалы, каб ускласьці кветкі да помніка выбітнога нацыянальнага паэта, грамадзяніна Беларускай Народнай Рэспублікі, барадзьбіта за незалежнасьць Бацькаўшчыны, затрымлівалі ахоўнікі акупацыйнага рэжыму. У людзей забіралі кветкі, не пускалі ў Купалаўскі парк. Варожы Беларусі рэжым у гэты дзень фактычна "арыштаваў" помнік Янкі Купалы. Ганьба рэжыму цемры. Ганьба вырадзіўшымся беларусам.


У Нясьвіжы беларусы таксама адзначылі Дзень Волі. На хатах вывешваліся бел-чырвона-белыя сьцягі. Беларускі нацыянальны сьцяг некаторы час таксама лунаў над шарам-клюмбай, што пры ўезьдзе ў Нясьвіж з боку Гародзея, паблізу запраўкі. Прадстаўнікі акупацыйнага рэжыму, як чорт ладана баяцца беларускага нацыянальнага сьцяга, які, дарэчы, зьяўляецца і хрысьціянскім сымбалям. Яны мала што ведаюць з гісторыя і называюць яго звычайна: "бнээфаўскій флаг". Відаць сапраўды, нячыстая сіла шарахаецца сымбаля Хрыста, ведае добра пра свае чорныя справы.

 

Просмотров: 526 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 1
1 Яніна  
0
Няхай сапрўдная Беларусь (і беларусы) жыве ВЕЧНА!

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz