Варта не толькі паверыць у сябе 25 сакавіка зьяўляецца асабліва адметнай датай для кожнага беларуса. Гэта вядома ўсім, для каго ганаровыя словы: БЕЛАРУС, БЕЛАРУСЬ, ВОЛЯ, НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ, ДЭМАКРАТЫЯ не пустыя гукі, а галоўныя каштоўнасьці жыцьця. Паўсюль ў сьвеце людзі шануюць свае галоўныя каштоўнасьці, змагаюцца за іх са зброяй ў руках і таму ведаюць кошт незалежнасьці бацькаўшчыны, свабоды. І толькі рабы радуюцца выпадковай "шкварцы" ды "чарцы", забыўшыся, што каб мець іх дастаткова і ўдоваль, трэба спачатку здабыць незалежнасьць. Незалежнасьць, якая дастаецца без змаганьня не шануецца насельніцтвам і таму не дае плёну, а часам і страчваецца, бо заўсёды знойдуцца суседзі ласыя да чужога і гатовыя скарыстацца момантам, каб падгрэбці пад сябе тое дурное насельніцтва. Дык будзем жа неабыякавымі да свайго, да сьвятога, што нам дадзена Богам і вялікімі змагарнымі ахвярамі нашых дзядоў і прадзедаў! Захаваем незалежнасьць Беларусі! Пабудуем для нашых дзяцей і ўнукаў квітнеючую эўрапейскую краіну БЕЛАРУСЬ! З Днём Волі вас, дарагія нясьвіжане! Хай гэтае сьвята кране Вас і ўвойдзе ў сэрца кожнага, хто верыць у светлую будучыню сваёй Бацькаўшчыны. Надыдзе Дзень і 25 сакавіка стане галоўным сьвятам вольнай краіны БЕЛАРУСЬ. Калектыў нашай інтэрнэт-старонкі і выдаўцы негазэты "Брама", "Брамка", "Нясьвіскія Навінкі".
|