З Новым навучальным, альбо куды коціцца нашая адукацыя?
Празьвінелі першыя званкі і новы навучальны год распачаўся. Што чакае наперадзе школьнікаў і студэнтаў у рэальнасьці? Якое становішча беларускай сыстэмы адукацыі склалася пасьля прашлагоднягя пагрому зьвязанага з адначасным скачком назад, у 11-гадовую сыстэму навучаньня? Якія фінансавыя магчымасьці разьвіцьця сыстэмы адукацыі маем на сёньняшні дзень? Пытыньні, пытаньні, пытаньні… А вось у дзяржструктураў кіраваньня ніякіх пытаньняў няма. Ім заўсёды ўсё ясна, зразумела і проста. Зь іхнай падачы беларуская сыстэма адукацыі квітнее і разьвіваецца ад кожнага аўральнага ператрусу.
Адчыніліся дзьверы для т.Лукашэнкі ў Эўропу і яму падумалася, што ня дрэнна было б ведаць ангельскую мову. Тут жа аднамомантна ўводзіцца замежная мова ў пачатковыя клясы. Падалося, што маляваньне ды музыка ў нашай школе – гэта залішне і тут жа іх павыкідвалі з праграмаў. Вельмі гнуткая нашая адукацыя, а дакладней, вельмі добра ўмее “прагінацца” адукацыйнае чынавенства перад вярхоўнымі выбрыкамі. Але ці карысна гэта для школьніка альбо студэнта? Алесь Язьвінскі
Першаверасьнёўская лінеёка ў Нясьвіскай сярэдняй школе №3
|