(Верш-песьня) Іван Цімафейчык Нам, беларусам, ня трэба хаўрусу —
Мы сваю нівачку самі сажнем.
Жыве Беларусь! Жывуць беларусы!
Мая Беларусь, мая Беларусь — жыве, жыве, жыве!.
У змаганьні жыве!..
Божухна правы, ўратуй нас ад хлусу —
Дай, бяз прыкрасау, хоць хвіліну пражыць!..
Жыве Беларусь! Жывуць беларусы!
Мая Беларусь, мая Беларусь — жыве, жыве, жыве!.
У змаганьні жыве!..
Як надакучыла жыць пад прымусам,
Дзе баль спраўляе бязьлітасны меч.
Жыве Беларусь! Жывуць беларусы!
Мая Беларусь, мая Беларусь — жыве, жыве, жыве!.
У змаганьні жыве!..
3 горычы-болю сцінаюцца вусны —
Цяжар па зьніклых на сэрцы ляжыць.
Жыве Беларусь! Жывуць беларусы!
Мая Беларусь, мая Беларусь — жыве, жыве, жыве!.
У змаганьні жыве!..
Наш выбар волі сьвяты-непарушны...
Колькі нам можна ў няволі гібець?
Жыве Беларусь! Жывуць беларусы!
Мая Беларусь, мая Беларусь — жыве, жыве, жыве!
У змаганш жыве!..
У змаганьні за лепшую долю жыве.
|