Вольны Нясьвіж
Среда, 08.05.2024, 00:36
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Май » 24 » Знішчэнне праз будаўніцтва працягваецца. Нясвіж
16:04
Знішчэнне праз будаўніцтва працягваецца. Нясвіж


У вашто ператвараецца палац Радзівілаў у Нясвіжы? + фоткі

Ходзюць чуткі, што палацава-паркавы комплекс Радзівілаў усёж-такі выключаць з Спіса сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Пад выглядам рэстаўрацыі палаца адбываецца не проста "замена аўтэнтычных фрагментаў унікальнага архітэктурнага помніка "новабудоўлей”, як пішуць аб гэтым у інтэрнэце. Адбываецца куды страшнейшая рэч: сярэдневечны палац практычна губяць на вачах у турыстаў.

Давялося неяк прывесці знаёмых расіян у Нясвіж. У Беларусі засталося мала месцаў, дзе ў такой колькасці захаваліся і архітэктура, і атмасфера даўніны. Нясвіжскі палац ня проста помнік, з ім звязана мноства гістарычных расповядаў і паданняў – ёсць што расказаць і, як я думала, паказаць.

Але прадэманстраваць гістарычную эрудзіцыю не атрымалася – размова нечакана павярнулася ў зусім іншае рэчышча: аб тэорыі і практыцы рамонтна-будаўнічых работ. Тое, што мы пабачылі здзівіла не толькі маіх гасцей, але і мяне. Справа ў тым, што сярод наведвальнікаў знайшоўся архітэктар, які мае пэўны досвед і разбіраецца ў некаторых асаблівасцях будаўніча-рамонтных работ (на што большасць з нас, звычайна не звяртае ўвагі).

Спецыяліст, гледзячы на рэстаўрацыйныя работы, заўважыў што: "Чамусці не адчуваецца, што тут працуюць прафесійныя рэстаўратары. Здаецца – звычайныя "шабашнікі”. Гэткіх адносінаў да рэстаўрацыі пабудовы 1551 году дапускаць нельга”.

Мы праходзілі з адной залі Нясвіжскага палаца да другой, слухалі каментары нашага нечаканага гіда і незаўважна сталі ўдзельнікамі зусім іншай "экскурсіі”.

Хочацца правесці крыху па гэтаму новаму экскурсійнаму маршруту і нашых чытачоў.

Лесніца – дубовая. Збудаваная хутчэй за ўсё, у 1726 годзе. А можа, і на два стагоддзі раней. На ёй – смецце. Пад ёй, нават калі не заглядваць, а меркаваць толькі па невыноснаму смуроду – грамадзкае адхожае месца. Менавіта ў такой якасці гэтае месца выкарыстоўваецца рэгулярна , па-за ўсякім сумневам. Наўрад ці турысты лазяць уніз, каб справіць патрэбы, не толькі па-маленькаму, але і па-вялікаму. Хутчэй за ўсё гэтае месца прыгледзелі тыя, хто знаходзіцца тут па сваім службовым абавязкам. Гэта тыя, хто займаецца "рэстаўрацыйнымі” работамі…

Не ведаю, аб чым думалі кіраўнікі рэстаўрацыйных работ, але я не ўяўляю сабе, каб калі-небудзь хто з былых гаспадароў палацу меў годнасць прагульвацца па палацы з фанернаю столлю. Столь у Радзівілаўскім палацы чамусьці робяць з самых танных матэрыялаў! Такія, накшталт "армстронг”, выкарыстоўваюць у тыпавых (сярэдняй рукі) офісных памяшканнях. Гэта не проста пошла, а зусім не да месца у гэткім унікальным будынку. Гэткая "рэстаўрацыя” не дапушчальна нават, калі размова ідзе толькі аб калідорных памяшканнях.

А тут – зусім нонсэнс: усе гэтыя "картонкі” над старажытнай ляпнінай. Якое задавальненне можа атрымаць замежны турыст гледзячы на танныя высілкі будаўнікоў, заляпіўшых залі палаца сучасным гіпсакартонам?

Месцамі захавалася сапраўдная падлога, якая памятае яшчэ, як па ёй ступалі магнацкія падэшвы. Але вось "успучаная” падлога, якая не запомніла нават тых, хто яе ўсталяваў.

Звычайна  такое адбываецца ў двух выпадках: альбо калі тарцы дошак падлогі занадта блізка падыходзяць да сцен (без зазора), альбо вільготнасць ў памяшканні занадта высокая. 

Акрамя таго, ні мой сябар-архітэктар, ні я сама не змаглі зразумець, што гэта за матэрыялы і тэхналогія для насціла падлогі ў старажытным замку? Калі меркаваць, што да таго, як падлога "успучылася”, гэта быў паркет, дык чаму тады такія доўгія рэйкі? Калі гэта проста такія вускія дошкі выкарыстоўваліся, дык чаму тады па баках відаць стыкі – нібы, як паркет?

Калі мы пабачылі сляды ад штрабіравання пад праводку кабеля, дык зусім не зразумелі, якімі меркаваннямі кіраваліся будаўнікі.

Звычайна кабель нават ў кватэру вядуць па магчымасці ў скрытых месцах. А калі па сценцы, дык па прамой, каб меней псаваць сцены і каб пры неабходнасці было лягчэй знайсці замазаную праводку. А тут штробы (месцамі шырыной да 15 см.) ідуць прама па сярэдзіне сцяны на цэнтральнай лесніцы, дзе тут жа рэстаўруюцца фрэскі.

Любы будаўнік ведае, што кабель трэба ўкладываць без лішніх загібаў, паваротаў і дыяганалей, каб пасля замазкі выключыць выпадкова надкнуцца на яго і пашкодзіць. Разетак і радыятараў тутне павінна быць відно.

Зараз аб новай замкавай вежы, якая захапляе сваёй безгустоўнасцю. Гэткая фежа была б дарэчы ў прыдарожнай кафэшцы-забягалаўцы дзе-небудзь на Берасцейскай трасе. Але ў палацы выкананым у стылі бароко… тут жа ў музеі ёсць фотаздымкі і гравюры , на якіх відно, як насамрэч выглядалі "рэнесансныя” вежы палаца. Для чаго гэтая ўбогая самадзейнасць? Хто прыдумаў наляпіць гэды цацачны калпак, хто яго зацвердзіў і як успрымуць еўрапейскія эксперты гэткую "архітэктуру”?

І апошняе. Існуе шмат сведчанняў аб тым, як пры Радзівілах выглядалі фасады замка (тут жа у музеі). Выразна відно, як "апрануты” вонкавыя сцены палаца. Полукалоны і пмлястры былі больш светлыя, чым самі сцены. Гэта аблягчала фасад, рабіла яго раскошным і "лёгкім”. Зараз калоны і іншае аздабленне пафарбавалі ў цёмны колер! Фасады адразу зрабіліся "цяжкімі”, жорсткімі.

Пасля ўсяго убачанага у замку Радзівілаў, хочацца запытацца ў тых, хто адказвае за рэстаўрацыю: што вы робіце? Ва ўзнаўленні будынка такога ўзроўня нават дробныя памылкі недапушчальны!

Гэта помнік міравога ўзроўня, тут павінны працаваць лепшыя спецыялісты, выкарыстоўвацца лепшыя натуральныя матэрыялы.

А калі на гэта няма грошай, дык трэба сказаць праўду людзям. Можа тады лепей узнаўляць замак па асобным часткам, паступова? А астатняе закансерваваць да лепшых часоў, альбо шукаць інвестара?

Варвара Котова, Нясвіж

Меркаванні спадарыні Котавай былі размешчаны на старонках інтэрнэт-сайта  zapraudu.info. Яны супадаюць з большасцю водгукаў наведвальнікаў Нясвіжскага палацу пад час так званай рэстаўрацыі

 






Просмотров: 782 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 1
1 Sowndbc  
0
Просто хотел упомянуть я просто рад что я случилось на веб-сайте. Посетите также мою страничку

взгляните также эту страничку и дайте ей оценку

https://zenwriting.net/k6zpdrj8yw тайланд пукет карта
https://anotepad.com/note/read/s7sw368k най красивите плажове на пукет
https://thequantitysurveyor.com/question/%d0%bf%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%87%d0%b5-%d0%bf%d0%be%d0%b4%d1%80%d0%be%d0%b1%d0%bd%d0%be%d1%81%d1%82%d0%b8-%d0%b7%d0%b0-%d0%bd%d0%b0%d0%b2%d0%b8%d0%b3%d0%b0%d1%86%d0%b8%d1%8f%d1%82%d0%b0-%d0%be%d1%82/ риболовни турове на пукет
https://keeleyalvarez5049643.bloggersdelight.dk/2024/02/09/%d1%81%d1%8a%d0%b2%d0%b5%d1%82%d0%b8-%d0%b7%d0%b0-%d0%bf%d0%b5%d1%80%d1%84%d0%b5%d0%ba%d1%82%d0%b5%d0%bd-%d0%b1%d1%83%d0%ba%d0%b5%d1%82-%d0%be%d1%82-%d1%86%d0%b2%d0%b5%d1%82%d1%8f-%d0%b8%d0%b4%d0%b5/ чалонг пукет лагер за слонове сиам

=pat=

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Май 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz